Беларуская Служба

У Познані паліцыя затрымала жанчыну за акт агрэсіі супраць двух украінак

06.04.2026 19:20
Заўтра ў пракуратуры ёй будзе высунутае абвінавачанне ў варажнечы на нацыянальнай глебе.
Польская паліцыяpixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Паліцыя ў горадзе Познань (заходняя Польшча) затрымала жанчыну, якая ў суботу, 4 красавіка, позна ўвечары пабіла і абразіла дзвюх украінак. Агрэсія здарылася па нацыянальнай прыкмеце.

Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры горада. Паліцыя ўстанавіла асобу нападніцы на падставе відэа, якое зняла адна з пацярпелых украінак. Прэс-сакратар познаньскай паліцыі, малодшы інспектар Анджэй Баровяк сказаў Польскаму радыё, што агрэсарка добра вядомая мясцовым праваахоўнікам.

- У мінулым яна ўжо мела справу з паліцыяй, у прыватнасці, за збіццё, пагрозы і абразы, а таксама за крадзеж і падробку дакументаў, ашуканства і за кіраванне транспартным сродкам пад уплывам алкаголю. Цяпер яна знаходзіцца ў ізалятары для затрыманых асоб камісарыяту паліцыі Познань – Стары горад.

У панядзелак, 7 красавіка, жанчына трапіць на допыт у пракуратуру, дзе ёй будзе высунутае абвінавачанне ў варажнечы на нацыянальнай глебе. За такога роду злачынства ў Польшчы пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

вс