Незалежная Беларуская сацыялагічная група апублікавала вынікі электаральнага апытання, якое ў 2020 годзе праводзіў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук.
Невядома, у якія дакладныя даты яно праводзілася — ад гэтага можа залежыць узровень страху, — аднак яно дакладна адбывалася пасля выбараў, паведамляе «Наша Ніва».
Самае цікавае пытанне — за каго прагаласавалі беларусы.
Вынікі атрымаліся наступныя:
Святлана Ціханоўская — 33,3%
Не хачу адказваць на гэта пытанне — 25,7%
Аляксандр Лукашэнка — 20,9%
Не галасаваў — 11,3%
Супраць усіх — 6,6%
Андрэй Дзмітрыеў — 1,3%
Ганна Канапацкая — 0,5%
Сяргей Чэрачань — 0,4%
Калі выкінуць тых, хто дакладна заявіў, што не прымаў удзел у галасаванні, атрымліваецца, што за Лукашэнку было 24%, за Ціханоўскую 38%.
Выбарцаў Ціханоўскай было на 60%, чым тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку.
Уяўляюць інтарэс і дэмаграфічныя вынікі апытання.
Сярод моладзі (18‑24 гадоў) узровень падтрымкі Лукашэнкі і Ціханоўскай адрозніваўся амаль у 10 разоў — мізерныя 5,6% супраць 52,4%.
Сярод узроставай групы 25‑34 гады розніца таксама гіганцкая — 6,5% за Лукашэнку і 45,4% за Ціханоўскую.
А вось сярод пенсіянераў (65+) галасоў за Лукашэнку было істотна больш — 46,6% супраць 17,2%.
Што да Мінска, то тут за Ціханоўскую прагаласавалі 35,4%, а за Лукашэнку — 14,1%.
вс