Беларуская Служба

Беларусь праз Інтэрпол спрабуе вярнуць мастацкія каштоўнасці, якія зніклі падчас Другой сусветнай вайны

07.04.2026 09:01
Генпракуратурай зроблены спіс з 760 каштоўнасцяў, месцазнаходжанне якія высвятляецца, па лініі Інтэрпола расшукваюцца дзесяць з іх.
Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі Інтэрпал Фота: Shutterstock.com/HUANG Zheng

Падчас Другой сусветнай вайны з Беларусі зніклі дзясяткі тысяч каштоўнасцяў. Генпракуратура Беларусі заявіла пра іх пошук і спробы вяртання праз Інтэрпол, паведамляе «Свабода».

Паводле Генпракуратуры, падчас нямецкай акупацыі з Беларусі вывезлі дзясяткі тысяч каштоўнасцяў, вернута ў дзесяць разоў меней. Цяпер Генпракуратурай зроблены спіс з 760 каштоўнасцяў, месцазнаходжанне якія высвятляецца, па лініі Інтэрпола расшукваюцца дзесяць з іх.

Начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Андрэй Карачанка заявіў з гэтай нагоды.

— Гэта прадметы культуры, карціны, партрэты, якія складалі даваенную калекцыю нашых музеяў — Мінскага сацыяльна-гістарычнага музея, Дзяржаўнай карціннай галерэі. Захаваліся адносна поўныя звесткі пра тэхналогію вырабу, параметры гэтых карцін. На аснове гэтых звестак запоўнены спецыяльныя фармуляры, правераныя групай экспертаў. Звесткі пра гэтыя культурныя каштоўнасці змешчаныя ў цэнтральную базу дадзеных Інтэрпола.

Паводле Алены Карпенкі, загадчыцы аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, страчаным лічыцца партрэт Марцыбелы Завішы, жонкі Ігнація Завішы, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ і Рэчы Паспалітай, партрэт якога ўдалося вярнуць.

— Мы ведаем, што ён існуе, і ўз’яднанне гэтай пары ў нашым музеі было б нам вялікім падарункам, — сказала яна.
Беларускія навукоўцы сцвярджаюць, што большасць створаных у Беларусі на працягу яе гісторыі твораў мастацтва і рухомых помнікаў культуры знаходзяцца за мяжой.

Колькасць таго, што засталося ў Беларусі, ацэньваецца ў 1%. Дагэтуль, напрыклад, не знойдзены крыж Еўфрасінні Полацкай, у суседніх краінах знаходзяцца шматлікія карціны, кнігі і калекцыі зброі, вывезеныя некалі з тэрыторыі Беларусі.

Некаторыя творы мастацтва перад нацысцкай акупацыі Беларусі вывозіліся ў Расію.

аз

Праваабаронцы выпусцілі даклад пра пашырэнне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі

01.04.2026 13:03
Паводле іх, пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў дэманструе ўстойлівую тэндэнцыю да пашырэння і адвольнага прымянення заканадаўства.

Па «справе дваровых чатаў» у Беларусі асудзілі найменей 50 чалавек

01.04.2026 16:10
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 39 з іх – гэта жанчыны.