Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што не бачыць рэальнага жадання Літвы весці перамовы з Мінскам, паведамляе reform.news.
Паводле функцыянера, беларускі бок застаецца адкрытым да дыялогу і гатовы абмяркоўваць любыя пытанні. Рыжанкоў падкрэсліў, што рэжым не будзе фарсіраваць перамовы і чакае выразнай пазіцыі ад Вільні: «Мяч на іх баку». Галоўны дыпламат Лукашэнкі таксама раскрытыкаваў дзеянні Літвы, назваўшы іх «самаізаляцыяй».
У той жа час літоўскія ўлады агучылі ўмовы для пачатку дыялогу, у тым ліку спыненне інцыдэнтаў на мяжы і вырашэнне пытанняў з затрыманымі фурамі.
Паводле МЗС Літвы, афіцыйных прапаноў аб перамовах ад Беларусі пакуль не паступала.
эж