Еўрапейскі Саюз увёў новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі, якія закранаюць сферу крыптаактываў і лічбавых валют, піша reform.news. Забараняецца прама або ўскосна ўдзельнічаць у аперацыях з крыптаактывамі, звязанымі з гэтымі краінамі, а таксама падтрымліваць развіццё лічбавых валют цэнтральных банкаў РФ і Беларусі.
У санкцыйным рэгламенце асобна згадваецца лічбавы беларускі рубель — абмежаванні ў дачыненні да яго набудуць сілу з 24 траўня. З гэтай жа даты ўводзіцца забарона на здзелкі з кампаніямі, зарэгістраванымі ў Беларусі, якія аказваюць паслугі ў сферы крыптаактываў або забяспечваюць іх абмен.
Выключэнні прадугледжаныя для патрэб дыпламатычных місій ЕС, а таксама для грамадзян Еўрасаюза, якія пражывалі ў Беларусі да 24 лютага 2022 года.
Аналагічныя меры ўведзены і супраць Расіі. Пры гэтым у Беларусі плануецца запуск лічбавага рубля і стварэнне крыптабанаў, аднак новыя санкцыі могуць ускладніць рэалізацыю гэтых планаў.
эж