З 2020 года і да канца красавіка 2026-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.022 НДА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец сакавіка было ліквідавана не менш 2.020 НДА, лютага — 2.012, студзеня — 1.995, снежня 2025 года — 1.990, лістапада — 1.984, кастрычніка — 1.977, верасня — 1.970, жніўня — 1.950, ліпеня — 1.948, чэрвеня — 1.944, траўня — 1.936, красавіка — 1.926, сакавіка — 1.917, лютага — 1.905, студзеня — 1.896; на канец 2024-га — 1.891, 2023-га — 1.509.
Усяго за 2025 год ліквідавана мінімум 99 НДА, за 2024-ы — 382, за 2023-ы — 336.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец красавіка бягучага года ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш за 1.240 некамерцыйных арганізацый. Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прыняло па меншай меры 782 НДА.
З канца студзеня 2026 года захоўваецца ціск на дабрачынныя арганізацыі, у тым ліку праз узбуджэнне крымінальных спраў, гаворыцца ў аглядзе.
Практыка выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства працягвае пашырацца, гэта вядзе «да крыміналізацыі шырокага спектру грамадзянскай актыўнасці», падкрэсліваецца ў аглядзе.
Крыніца: «Позірк»/юл