Беларуская Служба

Павел Латушка: Беларусь гэта частка вырашэння сённяшніх рэгіянальных праблем

03.06.2026 15:02
Беларускі апазіцыйны лідар выступіў на II Касцюшкаўскім форуме падчас круглага стала «Беларуская культура 404».
    II
Павал Латушка выступае на II Касцюшкаўскім форуме ў ГданьскуScreenshot z Youtube

— Беларусь  гэта не проста частка сённяшняй рэгіянальнай праблемы, а гэта прынцыповая і неадʼемная частка вырашэння самой праблемы. Таму Беларусь павінна знаходзіцца ў фокусе ў тым ліку і тых размоў, што ідуць адносна міру ва Украіне,  адзначыў намеснік кіраўніка Пераходнага кабінета, дэлегат Каардынацыйнай рады Павел Латушка падчас свайго выступу на круглым сале «Беларуская культура 404» у межах II Касцюшкаўскага форуму, які праходзіць у Гданьску. — Я чую вельмі часта галасы, што не варта займацца Беларуссю, пакуль не змянілася сітуацыя ў Расіі. І я абсалютна не згодны з гэтым падыходам. Гэта, калі хочаце, імперскі падыход і погляд у інтарэсах Расіі. Гэта зноў спроба пакінуць Беларусь і беларускі народ у адзіным кошыку з Расійскай Федэрацыяй. Калі мы кажам, што ўсё залежыць ад Расіі, гэта фактычна пазбаўленне субʼектнасці беларускага народу. І я, як беларус, на гэта ніколі не пагаджуся,  заявіў Павел Латушка.

Палітык зазначыў, што беларускія дэмакратычныя сілы прапануюць стратэгію нацыянальнага дыялогу. Інструментам рэалізацыі гэтага нацыянальнага дыялогу яны бачаць круглы стол. Павал Латушка звярнуўся да еўрапейскіх партнёраў з заклікам не вырашаць лёс Беларусі без беларускіх дэмакратычных сіл.

— Нічога пра нас без нас. Кожны паляк ведае гэтыя словы, і, я думаю, для кожнага паляка яны важныя. І для нас таксама важныя. Каб лёс беларусаў не вырашаўся па-над нашымі галовамі ў прамой камунікацыі з Лукашэнкам. Важна вельмі моцна даносіць тэзіс да Лукашэнкі  калі ён хоча нейкіх зменаў у палітыцы Еўрапейскага Саюзу, ён у першую чаргу павінен сесці за стол перамоваў з беларускім грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі, з грамадзянскай супольнасцю.

Палітык дадаў, што стратэгія дыялогу прынята Абʼяднаным Пераходным Кабінетам, і будзе вынесеная на галасаванне на адным з першых пасяджэнняў Каардынацыйнай Рады.

Крыніца: Павал Латушка/юл