Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

18.07.2026 12:12
Палітык запрасіў на сустрэчу з ім «дзеля таго, каб пабачыцца, паразмаўляць, абмеркаваць падзеі».
    ,  2026 .
Павел Севярынец на Польскім радыё, май 2026 года. фота: Беларуская служба Польскага радыё

Вядомы беларускі апазіцыйны лідар Павал Севярынец завітаў на фестываль Tutakа. Палітык выступіў на адкрыцці фэсту ў пятніцу, таксама ўзяў удзел у дэбатах у суботу. Севярынец плануе таксама выступіць на прэзентацыі «Беларусь — гэта святое» ў нядзелю.

Палітык запрасіў на сустрэчу з ім «дзеля таго, каб пабачыцца, абняцца, паразмаўляць, абмеркаваць падзеі, набыць і падпісаць кнігі».

На фестывалі Tutaka Павел Севярынец выканаў таксама ўласны рэп: «Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» 

— Пакуль ехалі з Барысом Гарэцкім з Вільні да Беластока, напісаў шэсць куплетаў, парэпеціравалі з дзецьмі, — расказаў Павел са сцэны на фестывалі Tutaka, што праходзіць на Падляшшы.

юл