Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў фестывалі Tutaka, які прайшоў каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне недалёка ад мяжы з Беларуссю. Падчас сустрэчы яна расказала пра новы офіс у Варшаве, паведамляе тэлеканал «Белсат».
— Тут будзе крыху іншы фармат, чым у Вільні. Мы мяркуем, што гэта будзе своеасаблівы хаб для ўсіх беларусаў, каму трэба прыйсці, папрацаваць, пагаварыць, — сказала Ціханоўская. — Адзін паверх будзе адкрыты для такіх актыўнасцяў — кожны зможа прыйсці, паразмаўляць, пасядзець. Менавіта такім мы бачым гэты фармат, — зазначыла палітык.
Святлана Ціханоўская таксама сказала, што ў параўнанні з Вільняй у Польшчы «больш працы з беларусамі», паколькі вялікая колькасць грамадзян Беларусі эмігравала менавіта ў розныя гарады Польшчы пасля 2020 года.
Святлана Ціханоўская з часткай сваёй каманды пераехала з Вільні ў Варшаву ў лютым бягучага года. Непасрэднай прычынай пераезду стала тое, што літоўскі бок скараціў ахову Ціханоўскай і яе офіса. У Вільні надалей працуе прадстаўніцтва офісу дэмлідаркі.
вс