У Нізнесілезскім ваяводстве Польшчы (адміністрацыйны цэнтр горад Уроцлаў) якасць водаправоднай вады правяраецца натуральным чынам. Так, у горадзе Дзяржоняў мясцовы водаканал заканчвае мантаж вялікага акварыуму, у які запусцяць ручаёвую стронгу. Як вядома, гэта рыба водзіцца толькі ў чыстай вадзе.
У сваю чаргу ў Валбжыху якасць вады ўжо правяраюць пры дапамозе васьмі мідый. Паводле дырэктара мясцовага водаканалу Марэка Мельнічука, калі чатыры з васьмі мідый закрыюць свае ракавіны, то гэта будзе азначаць, што ў вады — неадпаведныя параметры.
— У нашай лабараторыі мы праводзім тысячы аналізаў вады — і гэта наша асноўная крыніца інфармацыі пра якасць вады. А мідыі — гэта свайго роду падстрахоўка. Яшчэ ніколі не здарылася, каб чатыры малюскі закрылі свае ракавіны.
Да ракавін малюскаў падключаныя датчыкі, якія перадаюць інфармацыю пра кожны рух на камп’ютар. Водаканал мяняе мідый кожныя некалькі месяцаў.
Малюскі таксама правяраюць якасць вады ў Варшаве (ВІДЭА).
вс