Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Белстат назваў сярэдні заробак за чэрвень — ён перавышае 3 тысячы рублёў (перад вылікам падаткаў)

24.07.2026 11:50
Традыцыйна самая высокая сярэдняя зарплата была ў Мінску.
 .
Беларускія рублі.Фота: Maryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

Сярэдні заробак у чэрвені вырас да 3104,1 рубля, вынікае з дадзеных Белстата. Гэтая сума на 100,6 рубля большая, чым у траўні.

Белстат публікуе даныя аб зарплаце да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны насельніцтва (1% з зарплат работнікаў). Гэта значыць, што на рукі ў сярэднім у чэрвені працаўладкаваныя беларусы атрымалі 2669,53 рубля.

Для параўнання: у маі сярэдні заробак быў 3003,5 рубля да выплаты падаткаў, або 2583 на рукі.

Традыцыйна самая высокая сярэдняя зарплата была ў Мінску — 4054,4 рубля да выплаты падаткаў. У Мінскай вобласці яе памер склаў 3138,3 рубля, у Гродзенскай  2823,6, Брэсцкай  2745 рублёў, Гомельскай  2736,6, Віцебскай  2667,7 і Магілёўскай  2626,4.

Крыніца: Zerkalo.io

нг