Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маладога айцішніка з Кобрына асудзілі пасля вяртання з Польшчы

26.07.2026 17:04
Вадзіма Багданава затрымалі напрыканцы 2025 года пасля прыезду ў Беларусь і змясцілі ў СІЗА.
 .
Вадзім Багданаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

27-гадовага ўраджэнца Кобрынскага раёна Вадзіма Багданава асудзілі па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» пасля вяртання з Польшчы. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі выдання, Багданава затрымалі напрыканцы 2025 года пасля прыезду ў Беларусь і змясцілі ў СІЗА. Пазней Брэсцкі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса. Які менавіта тэрмін пакарання яму прызначылі, афіцыйна не паведамляецца, аднак, як адзначае выданне, імаверна, мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі.

Да пераезду за мяжу Багданаў жыў у Кобрыне, працаваў таксістам, а пазней перайшоў у IT-сферу і стаў тэсціроўшчыкам праграмнага забеспячэння. Паводле яго старонак у сацыяльных сетках, у 2024 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе пражываў да вяртання ў Беларусь.

эж