Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвійскія ўлады паведамілі пра выяўленне тунэлю пад мяжой з Беларуссю

11.08.2026 14:36
Улады ў Рызе пачалі аперацыю, накіраваную на барацьбу з нелегальнай міграцыяй.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Міністр унутраных спраў Яніс Домбрава заявіў, што выяўленне тунэлю з'яўляецца адным з вынікаў распачатых дзеянняў:

— Пры вызначэнні таго, як мігранты трапілі ў нашу краіну, улады выявілі схаваны тунэль. Гэта першая канструкцыя такога тыпу, знойдзеная ў Латвіі. Раней мы назіралі, як нелегальныя мігранты спрабавалі пералезці праз плот, але цяпер мы таксама выявілі тунэль. Паглядзім, якія дакладныя прафілактычныя механізмы можна рэалізаваць.

Міністр паведаміў, што будуць прыняты меры для вызначэння таго, ці былі выкапаны яшчэ тунэлі пад мяжой. У аперацыі супраць нелегальнай міграцыі ўдзельнічаюць, сярод іншых, Памежная служба, паліцыя, вайскоўцы і спецыяльныя службы. Аперацыя будзе працягвацца да канца жніўня.

ав