Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мікалаю Статкевічу споўнілася 70 гадоў

12.08.2026 17:22
Агулам Статкевіч правёў у турмах рэжыму Лукашэнкі 12 гадоў.
  ( ).
Мікалай Статкевіч (архіўны здымак). screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Мікалай Статкевіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна. Па адукацыі – ваенны інжынер, служыў у арміі, мае званне падпалкоўніка запасу і ступень кандыдата тэхнічных навук.

З пачатку 1990-х Статкевіч стаў адным з найбольш паслядоўных беларускіх апазіцыйных палітыкаў. Ён быў адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, у 1995 годзе ўзначаліў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), а пазней – Народную Грамаду, паведамляе Радыё «Рацыя».

Мікалай Статкевіч удзельнічаў і арганізоўваў вулічныя пратэсты ў 1990-я і 2000-я, быў адным з лідараў пратэстаў супраць фальсіфікацыі рэферэндуму 2004 года, а ў 2010 годзе балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах і ўзяў на сябе палітычную адказнасць за акцыю 19 снежня на Плошчы Незалежнасці.

Палітык быў тройчы зняволены. Трэці раз быў арыштаваны 31 мая 2020 года, калі ехаў на пікет Ціханоўскай у Мінску. Праз паўтара года быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення свабоды.

11 верасня 2025 года быў вывезены з турмы разам з іншымі 52‑а палітвязнямі, але адмовіўся пакідаць Беларусь, застаўся на нейтральнай паласе, праз некалькі гадзін быў затрыманы і вернуты ў калонію. 19 лютага 2026 года быў адпушчаны дамоў у Мінску.

Мікалай Статкевіч стаў адным з сімвалаў беларускай палітычнай упартасці – чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў не адмовіўся ад сваіх прынцыпаў, нягледзячы на рэпрэсіі і гады за кратамі. Агулам Статкевіч правёў у турмах рэжыму Лукашэнкі 12 гадоў.

вс