Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне

16.10.2026 15:03
Дыктатар заявіў, што вясковыя мужыкі павінны абараніць саміх сябе і сваю сям'ю, сваю вёску.
      -
Лукашэнка ў Верхнядзвінскім раёне падчас наведвання вучэбна-трэніровачных заняткаўhttps://t.me/pul_1

У Беларусі неабходна пашыраць сетку атрадаў народнага апалчэння. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у Верхнядзвінскім раёне падчас наведвання вучэбна-трэніровачных заняткаў аднаго з такіх атрадаў, піша БелТА.

Народнае апалчэнне павінна размяшчацца ў кожным сельсавеце, адзначыў узурпатар. Далей будзе тэрытарыяльная абарона, а наверсе — войска.

— Натуральна, уся гэтая структура будзе пад камандаваннем прэзідэнта, — распавёў Лукашэнка. — Ствараючы гэтую структуру, я меў на ўвазе, каб у кожным сельсавеце ў нас было народнае апалчэнне. Гэта ядро. У вас адно падраздзяленне, добрае падраздзяленне. Але гэтага мала. І трэба нам пашырацца. Трэба недзе яшчэ ствараць такія базавыя атрады. Яны павінны быць звязаныя паміж сабой, – сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней даручыў кіраўніку Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігару Шуневічу далучаць да народнага апалчэння людзей, якія ўмеюць абыходзіцца са зброяй.

Дыктатар адзначыў, што народнае апалчэнне неабходнае, каб людзі ў выпадку ваеннага часу маглі абараніць сямʼю і населены пункт.

— Я не хачу, каб тут кожны другі загінуў як у гады вайны. Усіх выразалі, а мы не змаглі адказаць. Сямʼю абараніць камусьці трэба, — заявіў Лукашэнка.

Крыніца: «Наша Ніва»/Пул Первого/юл