Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі да канца 2028 года працягнулі дазвол на паралельны імпарт

17.10.2026 16:08
Паралельны імпарт дазваляе пастаўляць праз трэція краіны прадукцыю кампаній, якія пакінулі беларускі рынак пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ Andrzej Rostek

Беларускія ўлады яшчэ на два гады дазволілі ўвозіць асобныя замежныя тавары без згоды іх вытворцаў і праваўладальнікаў. Адпаведны пералік будзе дзейнічаць да 31 снежня 2028 года. Як паведамляе «Радыё Свабода», адпаведнае рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Паралельны імпарт легалізавалі ў Беларусі ў 2023 годзе ў адказ на заходнія санкцыі. Ён дазваляе пастаўляць праз трэція краіны прадукцыю кампаній, якія пакінулі беларускі рынак пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Напрыклда, гэтым разам у спіс дадалі дэталі энергетычных газавых турбін магутнасцю больш за 50 мегават. 

Гэта дапамагае падтрымліваць пастаўкі неабходных тавараў, але не азначае вяртання вытворцаў у Беларусь або аднаўлення афіцыйнага гарантыйнага абслугоўвання.

эж