Канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава прадалі з аўкцыёну, паведамляе «Наша Ніва».
На аднапакаёвую кватэру плошчай каля 31 кв. м на вуліцы Карастаянавай быў толькі адзін прэтэндэнт, які заплаціў 151 тыс. рублёў.
На двухпакаёвую кватэру плошчай каля 53 кв. м на вуліцы Скрыпнікава прэтэндавалі два ўдзельнікі аўкцыёну. Жыллё ў выніку прадалі за 231 тыс. рублёў.
Аляксандр Азараў — былы беларускі сілавік, падпалкоўнік міліцыі, грамадска-палітычны дзеяч, які стаў адным з сузаснавальнікаў і кіраўніком ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL. Да звальнення працаваў у ГУБАЗіК (Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй) і Следчым камітэце на пасадзе старшага следчага па асабліва важных справах. Выкладаў у Акадэміі МУС. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і масавых пратэстаў звольніўся са службы і эміграваў у Варшаву.
У 2024 годзе Аляксандр Азараў быў завочна асуджаны па крымінальнай справе. Яго прыгаварылі да 25 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 10 тыс. базавых велічынь (400 тыс. рублёў).
вс