Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія цыгарэты везлі ў Польшчу ў вагоне з люстэркамі

26.10.2026 18:03
Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 9 тыс. еўра.
    ,    .
Польскі мытнік правярае грузавы вагон, дзе былі схаваныя цыгарэты.Крыніца: Izba Administracji Skarbowej w Białymstoku

Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. Яны былі схаваныя ў вагоне з люстэркамі, паведамляе польская мытня. Пра гэта піша Reform.news.

У пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы цягнік праверылі пры дапамозе сканера. У адным з вагонаў, у якім перавозіліся люстэркі, знайшлі 2 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш за 40 тыс. злотых (9 тыс. еўра).

Цыгарэты канфіскаваныя. Мытнікі дапыталі лакаматыўную брыгаду. Распачатае расследаванне.

вс