Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў Telegram, перадае тэлеканала ''Белсат''. Паводле яе, за выходныя ў Беларусі супрацоўнікі ДАІ спынілі 173 чалавек. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
«Статыстыку «п’яных рулёў» папоўнілі на выходных два «праваахоўнікі», якія знаходзіліся па-за службай. У сувязі з гэтым варта адзначыць: нягледзячы на рангі, званні і заслугі, супрацоўнік органаў унутраных справаў, якога спынілі за стырном у стане алкагольнага апʼянення, адназначна будзе звольнены і панясе пакаранне ў адпаведнасці з Законам».
Дзе і ў якіх абставінах затрымалі міліцыянтаў, не ўдакладняецца.
Вольга Чамаданава адзначыла, што ведамства ініцыявала ўзмацненне жорсткасці пакарання за кіраванне ў нецвярозым стане, а таксама павелічэнне штрафаў у залежнасці ад градацыі стану алкагольнага апʼянення.
эж