Беларуская Служба

У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр

20.07.2019 12:01
Больш за трэць уведзенага жылля прызначана для маючых патрэбу.
.    .
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі ў І паўгоддзі арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 19,3 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 705 тыс. кв.м жылля, паведамляе БелТА.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 635,7 тыс. кв.м, або 37,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 439,1 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 545,4 тыс. кв.м жылля, або 32 працэнты ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

аз