Беларуская Служба

Рэйд па месцах нацыянальнай памяці з нагоды набліжэння Дня Войска Польскага

11.08.2019 13:53
Падарожжа членаў СПБ і польскіх дыпламатаў па месцах памяці пачалося з ускладання кветак у Курапатах.
Наведванне Курапатаў дзеячамі СПБ і польскімі дыпламатаміУ.Пац

У Беларусі сёння праходзіць рэйд па месцах нацыянальнай памяці з нагоды набліжэння Дня Войска Польскага, які адзначаецца 15 жніўня. Члены непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі ды польскія дыпламаты наведваюць магілы польскіх салдат.

Падарожжа па месцах памяці пачалося з ускладання кветак у Курапатах, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсіяў былі расстраляныя тысячы людзей, у тым ліку польскага паходжання. Пазней у Ракаве вянкі былі ўскладзеныя да магілы невядомага жаўнера, у Стаўпцах запаленыя свечкі на магіле салдат Войска Польскага, якія загінулі падчас вайны саветаў з палякамі. У сваю чаргу ў Клецку кветкі ўсклалі на магілах салдат Корпусу аховы памежжа, а ў Юшкевічах дзеячы Саюзу палякаў і польскія дыпламаты наведалі магілы жаўнераў Арміі Краёвай. Агулам у плане падарожжа – 10 населеных пунктаў, якія ляжаць непадалёк ад Мінска.

У. Пац/нг