Беларуская Служба

Прэзідэнт Казахстана прызначыў новага пасла ў Беларусі

12.08.2019 11:24
Да прызначэння Аскар Бейсенбаеў быў дэпутатам Сената парламента Рэспублікі Казахстан.
Аскар Бейсенбаеўhttps://www.inform.kz/

Указам прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева Бейсенбаеў Аскар Асанавіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі, пастаянным прадстаўніком пры Устаўных органах СНД па сумяшчальніцтве. Пра гэта піша газета 'ʼЗвяздаʼʼ, спасылаючыся на агенцтва Казінформ.

Іншым указам прэзідэнт Такаеў вызваліў Ертысбаева Ермухамета Кабідзінавіча ад пасады пасла Казахстана ў Беларусі, пастаяннага прадстаўніка пры Устаўных органах СНД па сумяшчальніцтве.

Да прызначэння Аскар Бейсенбаеў быў дэпутатам Сената парламента Рэспублікі Казахстан.

эж