Беларуская Служба

За адсутнасць тэхагляду аштрафаваныя 200 тысяч кіроўцаў

12.08.2019 12:06
Узмоцнены кантроль аўтамабіляў супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць да 17 жніўня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/SvedOliver

Больш за 200 тысяч кіроўцаў, чые аўтамабілі не прайшлі тэхагляд, спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі за пяць дзён спецаперацыі, перадае ''Радыё свабода'' са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, усяго ў Беларусі зарэгістравана 3 мільёны легкавікоў і паўмільёна грузавікоў.

Паводле прадпрыемства «Белтэхагляд», за першае паўгоддзе колькасць выдадзеных дазволаў на эксплуатацыю транспарту скарацілася амаль на 10%.

Як мяркуюць эксперты, шмат у чым на такую сітуацыю паўплывала ўвядзенне так званага дарожнага збору, у сярэднім каля 200 рублёў на год – некаторыя ўладальнікі аўтатранспарту лічаць сумы збору завышанымі і адмаўляюцца плаціць.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, за адсутнасць тэхагляду караюць штрафам ад адной (25,5 рубля) да трох базавых велічынь, за паўторнае парушэнне – да пяці базавых велічынь.

Узмоцнены кантроль аўтамабіляў супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць да 17 жніўня.

эж