Заробкі беларускіх медыкаў да 2025 года вырастуць удвая. Пра гэта ў праграме „Размова ў прэзідэнта” на тэлеканале „Беларусь 1” заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, паведамляе „Еўрарадыё”.
Паводле яго слоў, гэта даручэнне кіраўніка дзяржавы. Павышэнне зарплат мусіць дапамагчы спыніць уцечку медыцынскіх кадраў у замежжа. "Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб лекары не з'язджалі", — кажа міністр. Ён адзначае, што ёсць лекары, якія вяртаюцца ў Беларусь, у тым ліку і з Расійскай Федэрацыі.
Сярэдні заробак лекара ў нашай краіне складае менш за паўтары тысячы рублёў. Апошні раз зарплаты павышаліся тры месяцы таму.
аз