На 80-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дайнека, інфармуе „Еўрарадыё” са спасылкай на прэс-службу Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Леанід Дайнека быў выдатным паэтам і празаікам. За гістарычныя раманы „Меч князя Вячкі” і „След ваўкалака”, напісаныя ў другой палове 1980-х, быў уганараваны дзяржаўнай прэміяй.
Развітанне адбудзецца ў пятніцу ў рытуальнай залі СКБА на Альшэўскага. Дакладны час стане вядомы пазней.
аз