На гэтым тыдні ў Беларусь павінен прыбыць дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, перадае "Еўрарадыё".
З кім сустрэнецца прадстаўнік амерыканскага кіраўніцтва і якія пытанні стаяць на парадку дня, у выданні не паведамляюць.
Візіт Болтана называецца апошнім знакам у размарожванні сітуацыі з краінай, якую часта характарызуюць як "апошнюю дыктатуру Еўропы".
Нагадаем, што кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў, што афіцыйны Мінск сёлета зняў абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў. Таксама вядуцца перамовы пра вяртанне ў Беларусь амерыканскага амбасадара.
эж