Беларуская Служба

Макей з Лаўровым адкрылі выставу ў гонар Грамыкі ў сядзібе ААН

28.09.2019 12:34
На працягу свайго доўгага жыцця, а ён памёр у 1990 годзе ва ўзросце 80 гадоў, ніякім чынам не дэклараваў сваю прыналежнасць да Беларусі або да беларускага народу.
Адкрыццё выставы http://mfa.gov.by

Макей з Лаўровым адкрылі выставу ў гонар Грамыкі ў сядзібе ААН
27 верасня Уладзімер Макей узяў удзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-чальцоў АДКБ.

Сумесна з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым Макей адкрыў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку фотавыставу, прысвечаную 110-годдзю вядомага савецкага дыпламата і дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца Беларусі Андрэя Грамыкі. У мерапрыемстве ўзяў удзел Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Падчас свайго выступу Макей назваў Грамыку архітэктарам сістэмы міжнародных адносін, што зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне ААН.

Андрэй Андрэевіч Грамыка ўраджэнец Гомельшчыны ў 1957-1985 гг. займаў пасаду міністра замежных спраў СССР. На працягу свайго доўгага жыцця, а ён памёр у 1990 годзе ва ўзросце 80 гадоў, ніякім чынам не дэклараваў сваю прыналежнасць да Беларусі або да беларускага народу.

Паводле nn.by/эж