Беларуская Служба

Беларускія ўлады дазволілі застацца польскім настаўнікам у краіне

03.10.2019 15:18
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі СПБ Анжаліка Борыс сказала, што настаўнікі, якім адмовілі ў праве знаходжання ў Беларусі, могуць застацца ў краіне.
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка БорысWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Беларускія ўлады дазволілі застацца польскім настаўнікам у краіне. Раней улады ў Гродне загадалі грамадзянам Польшчы пакінуць Беларусь без тлумачэння прычыны. Педагогі з'яўляюцца валанцёрамі і працуюць метадыстамі ў грамадскіх школах горада на Нёмане.

Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс сказала карэспандэнту Польскага радыё, што настаўнікі, якім адмовілі ў праве знаходжання ў Беларусі, могуць застацца ў краіне. Акрамя таго, двое іншых настаўнікаў, якія ўжо пакінулі Беларусь, могуць падаваць дакументы на вяртанне, зазначыла Борыс. Старшыня СПБ падзякавала польскім дыпламатам у Беларусі, МЗС Польшчы і віцэ-старшыні Сенату Малгажаце Гасеўскай, якая нядаўна наведала Гродна, за дапамогу ў вырашэнні пытання.

Іншым траім настаўнікам, якія працуюць у грамадскай школе пры арганізацыі Polska Macierz Szkolna, беларускія ўлады паабяцалі прадоўжыць візы на знаходжанне ў краіне.

вс