Беларуская Служба

Золата-валютныя рэзервы Беларусі знізіліся ўпершыню за восем месяцаў

07.10.2019 10:31
Гэтае зніжэнне стала першым у 2019 годзе пасля непрацяглага зніжэння ў студзені.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePixabay

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка склалі $ 8830,9 млн. Пра гэта паведамляе тэлеканал Белсат, спасылаючычя на  Нацыянальны банк.

За верасень золата-валютныя рэзервы знізіліся на $ 60,1 млн, або на 0,7 %. Зніжэнне аб’ёмы актываў у Нацбанку патлумачылі тым, што за мінулы месяц Беларусь пагасіла абавязкаў у валюце на прыкладна $ 355 млн.

Гэтае зніжэнне стала першым у 2019 годзе пасля непрацяглага зніжэння ў студзені. Астатні час ЗВР у Беларусі толькі раслі.

На 1 студзеня 2020 года, паводле прагнозу, ЗВР павінны скласці не менш $ 7100 млн.

эж