Беларуская Служба

З пачатку года цэны павялічыліся на 3,4 %

11.10.2019 16:13
Цягам верасня цэны на нехарчовыя тавары выраслі амаль на 1 адсотак. 
Białoruski rubel stracił na wartości wobec dolara, euro i rubla rosyjskiego.
Białoruski rubel stracił na wartości wobec dolara, euro i rubla rosyjskiego.Pixabay

Агулам у параўнанні з вераснем інфляцыя склала каля 0,5 %, а з пачатку года цэны павялічыліся на 3,4 %, паведамляе Белсат.

У жніўні ў Беларусі, паводле Нацстату, была зафіксаваная дэфляцыя, кошты знізіліся. Памяншэнне было нязначным, усяго 0,2 %. Але тэндэнцыя восенню не замацавалася. Кошты на харчы ў верасні павялічыліся ў параўнанні са жнівеньскімі на 0,1%, паслугі падаражэлі на 0,6 %. 

Паводле Белстату, рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені сёлета выраслі ў параўнанні з леташнім паказнікам больш, чым на сем адсоткаў. 

Агулам кошты на харчовыя тавары з пачатку году выраслі на 2,2 %, на нехарчовыя тавары – на 3,2 %, на паслугі – на 5,8 %.

яс