12-13 кастрычніка ў мінскім бізнес-клубе «Імагуру» Таварыства беларускай школы і Global Shapers Community Minsk арганізуюць адукацыйны кэмп. Тэма сёлетняй сустрэчы – «Супрацоўніцтва дзеля будучыні», паведамляе рэсурс Nastaunik.info.
Сёлета на адукацыйным мерапрыемстве перад беларускімі настаўнікамі выступяць замежныя эксперты: Рос Морысан з Вялікабрытаніі, Данута Стэрна і Аліна Ваўранюк з Польшчы, і Марціна Чурдава з Чэхіі.
«Адукацыя – гэта ня сфера абслугоўвання, як часта можна пачуць у грамадстве. І ня сфера манаполіі дзяржавы, як яе разглядаюць чыноўнікі. Адукацыя найперш павінна выконваць сацыяльную замову бацькоў (падаткаплатнікаў), саміх навучэнцаў, быць сродкам пабудовы грамадзянскай супольнасці. Менавіта такімі аргументамі кіраваліся настаўнікі, калі выбіралі агульную тэму для Edcamp Belarus 2019 – «Супрацоўніцтва дзеля будучыні», – падкрэсліваюць арганізатары.
На Edcamp Belarus 2019 запрошаныя больш за 200 удзельнікаў: выкладчыкі, чыноўнікаў Міністэрства адукацыі, бізнесоўцаў, замежныя эксперты.
юл