15-17 кастрычніка тры прадстаўнікі Узброеных Сілаў Беларусі правядуць інспекцыю вызначанага для яе раёна і наведаюць вайсковую частку ва Украіне, піша Наша Ніва.
«Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным для яе раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з пагадненнем аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, падпісаным беларускім урадам і Кабінетам міністраў Украіны», - патлумачылі ў Мінабароны.
Што да наведвання вайсковай часткі, дык інспектары маюць намер ацаніць інфармацыю аб асабістым складзе, асноўных сістэмах ўзбраення і ваеннай тэхнікі, прадстаўленую Украінай пааводле Венскіх дамоўленасцей 2011 года.
эж