Сёння гэта ўжо не самы распаўсюджаны грамадскі транспарт у горадзе — трамвай істотна саступае і тралейбусам, і аўтобусам. У агульным аб’ёме пасажырскіх перавозак наземным транспартам у беларускай сталіцы ён займае ўсяго 4%, паведамляе Еўрарадыё, спасылаючыся на агецтва Мінск-навіны.
Пры гэтым за 2018 год на трамваях праехала каля 32 мільёнаў пасажыраў. Доля перавозак трамваямі будзе ўзрастаць, бо кіраўніцтва Мінска прыняло рашэнне прафінансаваць праект развіцця хуткаснага трамвая, які злучыць мікрараён Сухарава з цэнтрам горада.
У трамвайным парку сталіцы налічаецца 137 вагонаў, сярод якіх ёсць і 5 трохсекцыйных трамваяў. В штате парка 264 кіроўцы, сярод якіх толькі 30 мужчын.
эж