Выбарчыя ўчасткі працавалі ў Мінску і польскіх консульствах у Гродне і Брэсце.
У Мінску, як і ў выбарах у Еўрапейскі парламент, перамагла «Грамадзянская кааліцыя», апераджаючы «Права і справядлівасць». У Гродне і Брэсце было наадварот – перамагла партыя «Права і справядлівасць».
Палякі ў Беларусі галасавалі па розных прычынах. Для адных знаходжанне ў Польшчы звязанае з працай, ці душпастырскімі абавязкамі, для іншых – з наведваннем польскіх месцаў у Беларусі:
- Аліна Вавшэнюк з Беластоку. Я прыехала сюды на канферэнцыю і прыйшла прагаласаваць.
- Ксёндз Юзаф Петушка, мар’янін. У Беларусі я жыву з 1990 году. Калі столкі часу жывеш за межамі краіны, то яна становіцца яшчэ больш дарагой.
У Беларусі галасавалі, між іншым, польскія прадпрымальнікі, дыпламаты, працаўнікі міжнародных фірм і святары. У Гродне выбарчую яўку паднялі польскія турысты.
ав