Працэс прыняцця пагаднення паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму не зацягнецца на доўгі час. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель, паведамляе БЕЛТА.
„Думаю, у бліжэйшы час з'явяцца добрыя навіны, - адзначыў Дзірк Шубель. - Не магу цяпер адказаць, калі менавіта пагадненне ўступіць у сілу, але запэўніваю, што працэс не зацягнецца на доўгі час”.
Паводле яго слоў, над дакументам працуюць ужо спецыялісты, але гэта даволі складаны працэс, паколькі ў ЕС уваходзяць 28 краін, і ўдзельнікі павінны прыняць пад увагу ўсе механізмы як ва ўнутраных, так і ў знешніх адносінах.
„Калі мы правядзём усе працэдуры, то з задавальненнем падпішам пагадненне аб зніжэнні кошту аднаразовых і шматразовых шэнгенскіх віз да 35 еўра”, - сказаў Дзірк Шубель
аз