22-га лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Рух салідарнасці „Разам” плануе прыняць у гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел. Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Сойму руху, які адбыўся ў Гродне,паведамляе „Радыё Рацыя”.
„Мы абмеркавалі нашыя дзеянні 22-га лістапада ў Вільні. Мы заклікаем беларусаў прымаць як мага больш шырокі ўдзел у гэтых падзеях. Мы арганізуем нашых сябраў і прыхільнікаў, каб арганізавана аўтобусам прыехалі ў Вільню. Мы будзем рабіць запыт на візавую падтрымку для сябраў, якія прымуць удзел”, - сказала сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая.
Грамадскія актывісты з руху разгледзелі на сваім пасяджэнні Сойму палітычную сітуацыю ў Беларусі і пацвердзілі свой удзел у агульнанацыянальнай кампаніі „Свежы вецер”.
аз