Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па крымінальнай справе аб распаўсюдзе наркотыкаў, у тым ліку і ў буйным памеры. Па ёй праходзіла 37 чалавек, перадае Еўрарадыё.
З-за такой колькасці абвінавачаных працэс правялі ў сталічным СІЗА № 1. Падчас расследавання было знойдзена больш за 7 кілаграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў. Маладыя людзі, якія трапілі на лаву падсудных, дзейнічалі ў складзе арганізаваных груп, выконвалі функцыі закладчыка, кур'ера ці аптавіка. Яны кантактавалі праз інтэрнэт, карысталіся шыфраваннем.
35 чалавек атрымалі ад хатняй хіміі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Двое чалавек былі вызваленыя з пад варты.
эж