Беларуская Служба

ВУП Беларусі за дзевяць месяцаў вырас усяго на 1%

17.10.2019 14:03
Згодна з афіцыйным прагнозам ВУП Беларусі за 2019 год павінен вырасці на 3%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень – верасень 2019 года ў бягучых цэнах склаў 96,5 млрд рублёў. Пра гэта «Тэлеграфу» паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – верасня 2018 года ВУП склаў 101%.

Згодна з афіцыйным прагнозам ВУП Беларусі за 2019 год павінен вырасці на 3%. Міжнародны валютны фонд чакае росту ў памеры 1,5-1,8%, а Еўразійскі банк развіцца – 1,2%.

вс