Беларуская Служба

Аператыўны збор кіраўніцтва беларускай арміі праходзіць пад Мінскам

30.10.2019 08:41
На заканчэнне другога этапу адбудзецца пасяджэнне калегіі Мінабароны.
zdjęcie flagi Białorusi
zdjęcie flagi Białorusipixabay.com

У працы збору прымаюць удзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых часцей, начальнікі ваенных навучальных устаноў, слухачы факультэта Генштаба Узброеных Сіл, ваенныя камісары, піша газета "Звязда".

Збор праходзіць у два этапы. На першым з іх запланаваны занятак, дзе ўдзельнікі азнаёмяцца з новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама будуць праінфармаваныя пра перспектывы развіцця сістэм ўзбраення.

Другі этап пройдзе 31 кастрычніка ў Ваеннай акадэміі. Будуць абмяркоўвацца асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, перспектывы яе развіцця.

На заканчэнне другога этапу адбудзецца пасяджэнне калегіі Мінабароны. На ім падвядуць вынікі падрыхтоўкі Узброеных Сіл да выканання задач у 2018/2019 навучальным годзе, таксама будуць пастаўлены задачы на ​​2019/2020 навучальны год.

эж