Беларуская Служба

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі адмоўна паўплывалі на беларускую самаідэнтыфікацыю

30.10.2019 12:43
Ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 году карнікі НКВД расстралялі больш за 130 беларускіх літаратараў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.
   ,
Урочышча Курапаты пад Мінскам, месца пахавання тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсійCommons.wikimedia.org/Kazimier Lachnovič/CC BY-SA 3.0

Беларуская апазіцыя ўшанавала памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. «Ноч расстраляных паэтаў» прайшла ў Курапатах.
Нагадаем, ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 году карнікі НКВД расстралялі каля 130 беларускіх літаратараў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.

У Беларусі прабывае цяпер дырэктар польскага Цэнтру Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі. Па ягоных словах, расстрэл беларускай інтэлігенцыі ў 30-ыя гады адмоўна паўплываў на нацыянальную свядомасць беларусаў.

- У 90-ыя гады, калі распаўся Савецкі Саюз і фармаваліся новыя дзяржавы, развіццё незалежнай беларускай дзяржавы адбывалася павольна, без энтузіязму. Гэта якраз вынік той страшнай бяды, якая здарылася з беларускай элітай.

Беларускія грамадскія дзеячы не раз звярталіся да ўладаў дзяржавы з заклікам афіцыйна прызнаць «ноч расстраляных паэтаў» днём памяці. Іх заклік застаўся без адказу.

ІАР ПР/нг