Беларуская Служба

Беларусы павінны банкам рэкордную суму

31.10.2019 08:29
Такім чынам, крэдытны бум у Беларусі, насуперак спадзяванням Нацбанка, не спыніўся. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

На 1 кастрычніка 2019 года беларусы былі павінны банкам рэкордныя 13 млрд 343 млн 400 рублёў (спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць і г. д.). За месяц аб'ём крэдытаў фізасоб павялічыўся больш чым на 271 млн рублёў. Гэта вынікае з статыстычнага бюлетэня Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе Еўрарадыё.

Такім чынам, крэдытны бум у Беларусі, насуперак спадзяванням Нацбанка, не спыніўся. Напрыклад, было выдадзена крэдытаў на фінансаванне нерухомасці на 8 млрд 85,7 млн рублёў (гэта больш чым на 874 млн рублёў, чым было ў пачатку года). На спажывецкія патрэбы выдалі крэдытаў на 5 млрд 257,7 млн (з пачатку 2019-га сума павялічылася больш чым на 872 млн рублёў).

эж