Беларуская Служба

МВФ можа палепшыць прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2020 годзе

31.10.2019 15:37
У кастрычніцкім WEO МВФ рэзка пагоршыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2020 годзе і знізіў яго да 0,3% з 2,2%, якія прагназаваліся раней.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародны валютны фонд можа перагледзець у лепшы бок зроблены ў кастрычніцкім WEO негатыўны прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2020 годзе, заявіў журналістам у чацвер у Мінску саветнік выканаўчага дырэктара МВФ Аляксандр Забароўскі (раней першы намеснік кіраўніка Мінэканомікі рэспублікі – ІФ), перадае Інтэрфакс.

«На сённяшні дзень, дзякуючы дыялогу беларускіх уладаў і місіі фонду з'явілася значна больш інфармацыі для таго, каб гэты прагноз (у WEO – ІФ) абнавіць», – сказаў Забароўскі журналістам у кулуарах міжнароднага эканамічнага форуму KEF-2019.

«Гэта вельмі добры знак. Інтэнсіўныя дыскусіі, якія цяпер ідуць, дазволяць па выніках агляднай місіі па арт. 4 гэты прагноз перагледзець. Экспертна, у мяне ёсць такое адчуванне», – удакладніў ён.

Як паведамлялася, у кастрычніцкім WEO МВФ рэзка пагоршыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2020 годзе і знізіў яго да 0,3% з 2,2%, якія прагназаваліся раней.

Да 5 лістапада ў Мінску працуе планавая місія МВФ па аглядзе сітуацыі ў эканоміцы. Чакаецца, што ў пачатку 2020 года ў Беларусь прыедзе традыцыйная штогадовая місія ў рамках арт.4 Статута МВФ.

ав