У Беларусі пераводзяць заканадаўчыя акты на беларускую мову. Ужо ёсць Выбарчы кодэкс і Кодэкс аб шлюбе і сямʼі на мове, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на БелТА.
Кодэкс аб шлюбе і сямʼі на беларускай мове можна знайсці на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, хутка там жа зʼявіцца і Выбарчы кодэкс.
У цэлым у Беларусі налічваецца больш за 20 кодэксаў. З іх на беларускай першапачаткова быў прыняты толькі адзін – Кодэкс аб культуры.
Перакладам важных для рэспублікі дакументаў на беларускую мову займаецца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
ав