Беларуская Служба

Палякі Беларусі ўшанавалі памяць суайчыннікаў

01.11.2019 12:05
Сёлетняе ўшыванне памяці заслужаных палякаў адбывалася пад лозунгам «Kresowy Znicz Pamięci»
.
. PAP/Valdemar Doveiko

Польскія дыпламаты і актывісты Саюзу палякаў Беларусі цягам апошніх некалькіх дзён наведалі клады і месцы памяці па ўсёй Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут паведаміў Польскаму Радыё, што сёлетняе ўшыванне памяці заслужаных палякаў адбывалася пад лозунгам «Kresowy Znicz Pamięci»:

-Напрыклад, у Гродна мы ўскладалі кветкі і запальвалі знічы на магілах жаўнераў Польскага войска, на магілах вядомых жыхароў гораду, у прыватнасці на магіле Элізы Ажэшка, некалькіх вядомы прафесараў, заслужаных суддзяў. Адным словам – прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі.

У Саюзе палякаў Беларусі паведамілі, што агулам сёлета падчас ушывання памяці палякаў пахаваных у Беларусі было запалена тры тысячы знічоў.

IAR/эж