Беларуская Служба

На Магілёўшчыне адкрыюць бюст Алесю Адамовіч

01.11.2019 12:52
Грамадскую ініцыятыву ў выніку падтрымалі мясцовыя ўлады і Міністэсртва культуры.
Алесь Адамовіч https://mogilevnews.by/

У пасёлку Глуша Бабруйскага раёну на Магілёўшчыне 9 лістапада адбудзецца адкрыццё бюста беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу, паведамляе  тэлеканала Белсат, спасылаючыся на сайт mogilevnews.by.

Ініцыятары ўсталявання бюсту Алесю Адамовічу на яго малой радзіме працуюць над праектам больш за год. Грамадскую ініцыятыву ў выніку падтрымалі мясцовыя ўлады і Міністэсртва культуры. Завадатары праекту зладзілі конкурс эскізаў бюсту і сабралі неабходныя сродкі на яго стварэнне і ўсталяванне.

У выніку бюст, які стварыў беларускі скульптар Генік Лойка, усталююць каля мясцовага Дома культуры. Урачыстая цырымонія адкрыцця распачнецца 9 лістапада а 14.00.

Алесь Адамовіч – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Аўтар кніг пра вайну «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі» і інш. Творы Адамовіча перакладзеныя больш чым на 20 моваў свету.

эж