Па выніках пасяджэння камісіі Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі на чале з Надзеяй Зайцавай пазбаўлены рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Мароз, паведамляе Радыё Свабода.
Камісія аргументавала такое рашэнне шэрагам парушэнняў з боку кандыдата. Напрыклад, не спадабалася тое, што Уладзімір Мароз у сваёй праграме напісаў наступнае:
«Мы сутыкнуліся з несправядлівым судом, міліцэйскім бязмежжам, бязьдзеяньнем чыноўнікаў…». Адна з чальцоў камісіі наўпрост заявіла, што такія выказваньні «падрываюць статус нашай дзяржавы». Гэтаксама камісія палічыла, што ініцыятыўная група Уладзіміра Мароза распаўсюдзіла ўлёткі з заклікам «змяніць карумпаваную ўладу».
Зрэшты, кандыдат і актывісты сцвярджаюць, што гэта правакацыя і хтосьці гэтым займаецца ад іх імя. Камісія выслухоўваць аргументы не стала.
эж