Беларуская Служба

У Мінску праходзіць шэсце на Дзяды 

03.11.2019 12:25
У калонах ідуць каля 250 чалавек.
 2019
Дзяды 2019 у Мінску https://www.svaboda.org/

3 лістапада ў Мінску ад метро «Парк Чалюскінцаў» распачалося традыцыйнае шэсце на Дзяды — дзень памяці продкаў.

Людзі сабраліся ля гадзіннікавага завода ля парку Чалюскінцаў, каб пайсці па вуліцах Каліноўскага, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі. Пасля шэсця адбудзецца жалобны мітынг на месцы масавай згубы, ва ўрочашчы  Курапаты. У калонах ідуць каля 250 чалавек, перадае газета Наша Ніва. 

Падчас шэсця актывісты «Еўрапейскай Беларусі» запалілі фаеры. Іншыя ўдзельнікі паспрабавалі адабраць фаеры і папрасілі не рабіць правакацый.

Мерапрыемства традыцыйна ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка. 

Дзяды — восеньскі дзень памяці продкаў. Яму прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.

У старыя часы Дзяды масава ўшаноўвалі ў цэнтры і на захадзе Беларусі, тады як Радаўніцу — веснавы дзень памяці продкаў — на поўдні і поўначы. Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць пахаванні перад зімой.

З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах ды іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва нямецка-фашысцкімі карнікамі і савецкай уладай.

эж