Тэлеканал «Беларусь-1» анансаваў як «галоўную тэлепрэм’еру восені» паказ украінскага тэлесерыялу «Слуга народу». Усе тры сезоны будуць паказвацца ад 11 лістапада па адным эпізодзе панядзелка па чацвер ад 20.00.
Тэлесерыял здымала з 2015 году студыя «Квартал 95», прэм’ера прайшла на ўкраінскім тэлеканале «1+1». Агулам выйшаў 51 эпізод, паведамляе «Свабода».
Паводле сюжэту, настаўнік гісторыі Васіль Галабародзька становіцца вядомым, калі выказвае на відэа абурэнне сітуацыяй у краіне. Скарыстаўшыся папулярнасцю, ён выстаўляецца кандыдатам у прэзідэнты і перамагае. Пасля правалу рэформаў (у 2 сезоне) ён сыходзіць у адстаўку і ідзе кандыдатам на наступныя выбары, але прайграе. Урэшце (у 3 сезоне) ён аказваецца ў турме, а Украіна распадаецца на 28 дзяржаваў.
Галоўную ролю выконваў комік Уладзімір Зяленскі, які пасля трэцяга сезону стаў прэзідэнтам Украіны ў рэальным свеце. Вакол Зяленскага склалася партыя, якую назвалі «Слуга народу» — цяпер яна мае 254 з 424 крэслаў у парламенце.
аз