Беларуская Служба

На тыдзень раней, чым было запланавана, адкрылi новы мост праз Сож

04.11.2019 11:12
 Кошт будаўнiцтва з улiкам добраўпарадкавання склаў 58 мiльёнаў рублёў. 
Новы мост праз Сожzviazda.by

Мост гэта  — частка аўтамагiстралi М8/Е95. Па пераправе рухаецца транспарт ад мяжы Расii да Украiны, піша газета «Звязда» Прайшло крыху больш за год з моманту, калi была выяўлена небяспечная сiтуацыя з канструкцыямi старога моста, якi знаходзiцца побач i чакае дэмантажу. Тады, у жнiўнi мiнулага года, улады прынялi тэрмiновае рашэнне закрыць яго для руху. Велiкагрузны транспарт вымушана пайшоў праз абласны цэнтр, чым утвараў многа нязручнасцяў для гамелчукоў.

I вось важная транспартная артэрыя зноў ажыла. Ва ўрачыстым адкрыццi моста ўзяў удзел прэм'ер-мiнiстр Беларусі Сяргей Румас. Ён заўважыў, што значнасць увядзення аб'екта складана пераацанiць.

Новы мост адпавядае патрабаванням бяспекi. Спецыялiсты запэўнiваюць: ён праслужыць не менш за 100 гадоў. Даўжыня новага моста складае 544 метры. Для яго збудавання спатрэбiлася звыш трох тысяч тон металу. Кошт будаўнiцтва з улiкам добраўпарадкавання склаў 58 мiльёнаў рублёў. Прапускная здольнасць — 12 тысяч машын у суткi. Канструкцыя моста лягчэйшая, чым у бетонных аналагаў, пры гэтым яна можа вытрымаць не меншую нагрузку.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей падкрэслiў, што новы мост будзе таксама спрыяць развiццю iншых транспартных iнфраструктурных праектаў, якiя накiраваны на паступовы адток аўтамабiляў з цэнтра Гомелчя i, як вынiк, на паляпшэнне яго экалогii.

эж