Беларуская Служба

У Беларусі пашыраць сетку платных дарог

04.11.2019 11:25
Праз месяц працягласць сеткі платных дарог у нашай краіне складзе ўжо 1787 кіламетраў.
 ,
Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць Eduard Zholud/Polskie Radio dla Zagranicy

З 1 снежня ў сістэму BelToll уключаць 62 км аўтадарогі М-6/Е28 Мінск — Гродна — Брузгі (з 134-га да 196-га кіламетра). Адбываецца гэта ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай урадавай праграмы. Праз месяц працягласць сеткі платных дарог у нашай краіне складзе ўжо 1787 кіламетраў, перадае Еўрарадыё.

Нацыянальная сістэма электроннага збору платы за праезд (гандлёвая марка BelToll) у Беларусі дзейнічае з лета 2013 года. Яна пачала працаваць з шашы M1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі). На першым этапе BelToll ахопліваў крыху больш за 800 кіламетраў дарог. У далейшым далучыліся сотні кіламетраў участкаў магістраляў на Магілёў, Гомель, Віцебск, Гродна.

З 1 снежня 2018 года платнымі сталі два ўчасткі згаданай аўтадарогі М6/Е28 і ўчастак дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач. Тады дадалося 112 км, значна больш, чым цяпер. Карту платных дарог можна паглядзець тут.

эж